Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці |
Мiнск, 22 лiстапада 2015 г.
Святы Айцец Францiшак прызначыў Яго Эксцэленцыю арцыбiскупа Клаўдыё Гуджэроццi, якi на працягу апошнiх чатырох гадоў служыў Апостальскiм Нунцыем у Беларусi, Нунцыем ва Украiне.
Каталiцкi Касцёл у Беларусi ўдзячны яму за яго ахвярнае i самаадданае служэнне ў якасцi як прадстаўнiка Папы i ўмелага дыпламата, так i таленавiтага пастыра, якi служыў Касцёлу i Беларусi. Дзякуючы гэтаму Касцёл умацаваўся i стаў больш дынамiчным, а наша Бацькаўшчына атрымала новыя магчымасцi для развiцця на мiжнароднай арэне.
Iмша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх бiскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў i вернiкаў адбудзецца 12 снежня 2015 г. у мiнскай архiкатэдры Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00. Падчас яе мы будзем дзякаваць Богу за служэнне арцыбіскупа ў Беларусi i прасiць благаслаўлення на служэнне ў брацкай Украiне.
Сардэчна запрашаю ўсiх на гэтае набажэнства.
Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Старшыня Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi
|
Адноўлена 21.11.2015 16:01 |