Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)

Да святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

З нагоды 160-й гадавіны ўстанаўлення Піем ІХ урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, з нагоды Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці і 25-годдзя ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай мітраполіі Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-м пленарным пасяджэнні, якое адбылося 24 мая ў Гродне, пастанавіла прысвяціць дзень 3 чэрвеня 2016 года, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, «Набажэнству перапрашэння» за знявагу святыняў, духоўных асобаў, за грахі вернікаў і ўсялякае зло нашага народа.

Дзеля гэтага належыць ва ўсіх парафіях Беларусі пасля кожнай святой Імшы правесці адмысловае набажэнства, праграму якога далучаем.

З гэтай нагоды заклікаем вернікаў да захавання сціслага посту ў гэты дзень.

Жадаючы плённага духоўнага перажывання Дня перапрашэння, з сэрца благаслаўляем.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

o(на беларускай мове) НАБАЖЭНСТВА ПЕРАПРАШЭННЯ
для цэлебрацыі ва ўсіх парафіях Беларусі пасля кожнай святой Імшы
ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса 3 чэрвеня 2016 г.


Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
Спеў: О Найсвяцейша Гостыя…

С.: Езу Хрыстэ, сёння мы прыходзім да Цябе, каб у Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці і срэбны юбілей адраджэння структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі перапрасіць за зло і грахі, учыненыя ў мінулыя дзесяцігоддзі. Становімся перад Табою на калені ў праслаўленні і пакоры. Падчас гэтай малітвы прагнем дакрануцца да кожнай раны, якую мы самі і папярэднія пакаленні нанеслі Твайму Найсвяцейшаму Сэрцу і Касцёлу ў нашай Айчыне. У духу перапрашэння ахвяруем Табе, Езу, сённяшні пост і час малітвы, які цяпер перажываем.

1. ПЕРАПРАШЭННЕ ЗА ЗНЯВАГУ СВЯТЫНЯЎ
С.: «Увайшоўшы ў святыню, Ён пачаў выганяць гандляроў, кажучы ім: Напісана: „Дом Мой — гэта дом малітвы“, а вы зрабілі з яго пячору разбойнікаў» (Лк 19, 45–46).
Міласэрны Езу, перапрашаем Цябе за грахі, учыненыя нашымі продкамі ў эпоху шалеючага атэізму. Асаблівым чынам хочам перапрасіць Цябе за знявагу і знішчэнне месцаў Твайго культу на тэрыторыі нашай Айчыны.
Пасля кожнага закліку адказваем: Езу Міласэрны, змілуйся над намі!
— за ўсе замкнёныя святыні,
Н.: Езу Міласэрны, змілуйся над намі!
— за касцёлы і капліцы, ператвораныя ў склады, фабрыкі і заводы, спартыўныя залы,
кінатэатры і канцэртныя залы,
— за разбураныя касцёлы,
— за пакінутыя і занядбаныя святыні, якія стаяць у руінах,
— (за знявагу нашай парафіяльнай святыні),
— за знявагу Найсвяцейшага Сакрамэнту,
— за людзей, якія знішчылі святыні,
— за заахвочванне да знішчэння касцёлаў,
— за перашкоды ў будаўніцтве касцёлаў,
— за знішчэнне крыжоў і прыдарожных каплічак, прысвечаных Марыі,
— за зневажанне і знішчэнне могілкаў,
— за зневажанне святых абразоў,
— за святароў і свецкіх людзей, забітых і зняволеных за абарону Касцёла,
— за пераследаванне і ліквідацыю манаскіх супольнасцяў,
— за недахоп адвагі ў вызнаванні і абароне веры,
— за праклінанне Касцёла і яго вызнаўцаў,
— за шкоду, учыненую Касцёлу пры дапамозе магіі і акультных практыкаў,
— за нягоднае пахаванне памерлых,
— за атэізм і адыход ад веры,
— за кожнае зло, учыненае для таго, каб знішчыць веру ў сэрцах людзей.
У хвіліну цішыні ўспомнім людзей, якія спрычыніліся да знішчэння Касцёла. Магчыма, гэта нашы знаёмыя, блізкія ці мы самі. У глыбіні сэрцаў прабачым ім і самім сабе.

Хвіліна цішыні.
Н.: Ойча наш…

С.: Молімся за памерлых, якія пры жыцці выцерпелі выпрабаванні з-за пераследу веры, а таксама за тых, хто пераследаваў хрысціянаў.
Н.: Вечны адпачынак…

Спеў-суплікацыя (без строфаў):
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі!
(Паўтараецца тройчы.)

2. ПЕРАПРАШЭННЕ ЗА ДУХОЎНЫХ АСОБАЎ
С.: «Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. Бо, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго» (Лк 9, 23–24).
Езу, Адзіны і Найвышэйшы Святар, Табе за любоў часта адплачваюць забыццём, занядбаннем і няўдзячнасцю. Прагнем перапрасіць Цябе і кампенсаваць за абыякавасць і знявагі, якімі абражаюць Цябе людзі, пакліканыя да выключнага служэння Табе і кіравання Божым народам, а таксама за грахі ў адносінах да іх.
Пасля кожнага закліку адказваем:
Даруй, Пане, даруй свайму народу, бо навекі міласэрнасць Твая.
— за недахоп належнага клопату пра святыні і парафіі,
Н.: Даруй, Пане, даруй свайму народу, бо навекі міласэрнасць Твая.
— за руцінную малітву,
— за недахоп любові да вернікаў,
— за ўпаданне ў залежнасці,
— за занядбанне евангельскіх парадаў і парушэнне дадзеных Богу абяцанняў,
— за спакушанасць прывідам багацця,
— за нягодную цэлебрацыю святых сакрамэнтаў,
— за занядбанне пастырскіх абавязкаў,
— за дрэнны прыклад жыцця,
— за недахоп самаўтаймавання і духоўную ляноту,
— за недахоп пабожнасці,
— за адыход ад святарства і кансэкраванага жыцця,
— за страх пайсці па шляху паклікання,
— за намову кінуць святарства і кансэкраванае жыццё,
— за адбіванне ахвоты да служэння Богу,
— за перашкоды і забароны ў адносінах да людзей,
якія жадаюць паступіць у духоўную семінарыю або ўступіць у манаскую супольнасць,
— за высмейванне духоўных асобаў,
— за недахоп малітваў аб пакліканнях,
— за недахоп малітваў за святароў і кансэкраваных асобаў,
— за спакушэнне духоўных асобаў да граху,
— за даносы і абгаворы ў адносінах да духавенства.
У цішыні ўзгадаем духоўных асобаў, якія не давалі нам добрага прыкладу або якім мы самі ўчынілі крыўду. Прабачым ім і самім сабе.

Хвіліна цішыні.

Н.: Ойча наш…

С.: Молімся за памерлых святароў і кансэкраваных асобаў з нашай Айчыны, а таксама за ўсіх, хто тут працаваў.
Н.: Вечны адпачынак…

Спеў-суплікацыя (без строфаў):
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі!
(Паўтараецца тройчы.)


3. ПЕРАПРАШЭННЕ ЗА ГРАХІ ВЕРНІКАЎ
С.: «І як хочаце, каб рабілі вам людзі, так вы ім рабіце. Калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за гэта падзяка? <…> Любіце ворагаў вашых і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога ўзамен, і будзе ўзнагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён ласкавы да няўдзячных і да злых. Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 31.35–36).
Наймілейшы Езу, перапрашаем Цябе і раскайваемся ў грахах, якія ўчынілі мы самі на працягу ўсяго жыцця. Змілуйся і прабач нам.
Пасля кожнага закліку адказваем: Перапрашаем Цябе, Езу.
— за парушэнне Божага Закону ў грамадскім і асабістым жыцці,
Н.: Перапрашаем Цябе, Езу.
— за недахоп штодзённай малітвы,
— за недахоп даверу да Бога і невыкананне Яго волі,
— за адсутнасць на святой Імшы ў нядзелі і прадпісаныя святы,
— за нягоднае прыняцце святых сакрамэнтаў,
— за пыху і эгаізм,
— за сваркі, хлусню, абгаворы і паклёп на бліжняга,
— за прагу адпомсціць і ўчыніць зло бліжняму,
— за нянавісць і недахоп еднасці ў сем’ях,
— за разбітыя сем’і,
— за аборты і заахвочванне да іх,
— за грахі ў сексуальнай сферы, учыненыя думкаю, словам і справаю,
— за падпарадкаванне плыням сучаснасці, якія не адпавядаюць вучэнню Касцёла,
— за п’янства і алкагалізм,
— за крадзеж, асабліва грамадскай уласнасці,
— за недахоп клопату пра катэхізацыю дзяцей і ўнукаў,
— за недахоп адказнага выхавання дзяцей у духу веры і хрысціянскай любові,
— за недахоп прабачэння і паяднання,
— за імкненне больш мець, чым быць,
— за ігнараванне людзей, якім патрэбна дапамога,
— за невыкананне ўчынкаў міласэрнасці адносна душы і цела,
— за веру ў забабоны і варажбу,
— за пракляцці і шуканне дапамогі ў нячыстых сілаў з мэтаю нашкодзіць бліжняму,
— за невыкарыстанне ласкаў Надзвычайнага Юбілейнага Году Божай Міласэрнасці.

У хвіліну цішыні ўзгадаем людзей, якія ранілі нас, якім мы не прабачылі і з якімі не паядналіся. Успомнім таксама грахі, за якія хочам асабіста перапрасіць Бога. Прабачым бліжнім і самім сабе.

Хвіліна цішыні.
Н.: Ойча наш…

С.: Молімся за памерлых, якія чакаюць нашай малітвы.
Н.: Вечны адпачынак…

Спеў-суплікацыя (без строфаў):
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі!
(Паўтараецца тройчы.)


С.: Найдаражэйшы Езу, у гэты дзень, калі мы ўшаноўваем Тваё Найсвяцейшае Сэрца, прымі нашае перапрашэнне, прабач грахі і змілуйся над намі.

Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага, – змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы Маці Духам Святым створанае,
Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае,
Сэрца Езуса, бязмежнай велічы,
Сэрца Езуса, святыня Бога,
Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага,
Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба,
Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці,
Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца,
Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае,
Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная,
Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае,
Сэрца Езуса, Валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў,
Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці,
Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства,
Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага,
Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі,
Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў,
Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці,
Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца,
Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці,
Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя,
Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі,
Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае,
Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці,
Сэрца Езуса, дзідай прабітае,
Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння,
Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае,
Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае,
Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя,
Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца,
Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае,
Сэрца Езуса, радасць усіх святых, – змілуйся над намі.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.

С.: Езу ціхі і пакорны сэрцам,
Н.: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.

С.: Молімся: Усемагутны вечны Божа, глянь на Сэрца наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці, і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста. Які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя.
Н.: Амэн.

С.: Сёння, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, за пабожнае публічнае прамаўленне акту перапрашэння мы можам атрымаць поўны адпуст за памерлых або за сябе. Давайце скарыстаемся гэтымі ласкамі і падумаем, за каго ахвяруем гэтую малітву.

•  Акт прысвячэння роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
С.: О Езу наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, глянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара.
Н.: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам.
С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступіліся ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі.
Н.: Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі дом і не згінулі ад нястачы і голаду.
С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас.
Н.: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.

С.: З мэтаю атрымаць адпуст памолімся ў інтэнцыях Святога Айца:
Ойча наш…, Вітай, Марыя…, Хвала Айцу…

Спеў: Таямніцу Сакрамэнта…

Благаслаўленне

Спеў: О Кроў і Вада, якая выплыла з Найсвяцейшага Сэрца Езуса
як крыніца міласэрнасці для нас, давяраем Табе!


(на польскай мове) NABOŻEŃSTWO EKSPIACYJNE
do odprawienia we wszystkich parafiach na Białorusi po każdej Mszy św.
w uroczystość Najświętszego Serca Pana Jezusa 3 czerwca 2016 r.


Wystawienie Najświętszego Sakramentu
Pieśń: O Zbawcza Hostio…

K.: Jezu Chryste, przychodzimy dziś do Ciebie, w by w Roku Nadzwyczajnego Jubileuszu Miłosierdzia i Srebrnego Jubileuszu odrodzenia struktur Kościoła Katolickiego na Białorusi, wynagradzać za zło i grzechy popełnione w minionych dziesięcioleciach. Klęczymy przed Tobą pełni uwielbienia i pokory. Podczas tej modlitwy pragniemy dotknąć każdej rany, zadanej przez nas oraz wcześniejsze pokolenia Twemu Najświętszemu Sercu i Kościołowi w naszej Ojczyźnie. W duchu ekspijacji ofiarujemy Ci, Jezu, dzisiejszy post i czas przeżywanej teraz modlitwy.

1. EKSPIACJA ZA PROFANACJĘ ŚWIĄTYŃ
K.: «Potem wszedł do świątyni i zaczął wyrzucać sprzedających w niej. Mówił do nich: "Napisane jest: Mój dom będzie domem modlitwy, a wy uczyniliście go jaskinią zbójców"». (Łk 19, 45-46).
Miłosierny Jezu, przepraszamy Cię za grzechy popełnione przez naszych przodków w dobie szalejącego ateizmu. W szczególny sposób chcemy przebłagać Cię za profanacje i zniszczenia miejsc Twojego kultu na terenie naszej Ojczyzny.
Po każdym wezwaniu odpowiadamy: Jezu Miłosierny, zmiłuj się nad nami.
— za wszystkie zamknięte świątynie,
W.: Jezu Miłosierny, zmiłuj się nad nami.
— za kościoły i kaplice zamienione na składy, fabryki, hale sportowe, kina,
sale koncertowe, teatry – Jezu Miłosierny...
— za zburzone kościoły,
— za opuszczone i zaniedbane świątynie, stojące w ruinie,
— za profanację naszej parafialnej świątyni (wymienić kościół i miejsce),
— za profanację Najświętszego Sakramentu,
— za ludzi, którzy dokonali zniszczeń świątyni,
— za zachęcanie do niszczenia kościołów,
— za niedokończone i wstrzymane budowy kościołów,
— za niszczenie krzyży i przydrożnych kapliczek poświęconych Maryi,
— za znieważanie i niszczenie cmentarzy,
— za za znieważanie świętych obrazów,
— za zamordowanych i uwięzionych w obronie Kościoła kapłanów i świeckich,
— za prześladowanie i kasaty wspólnot zakonnych,
— za brak odwagi w wyznawaniu i obrony wiary,
— za przeklinanie Kościoła i Jego wyznawców,
— za szkodzenie Kościołowi za pomocą magii i praktyk okultystycznych,
— za niegodne pochówki zmarłych,
— za ateizm i odejścia od wiary,
— za każde zło uczynione, by zniszczyć wiarę w sercach ludzi.
W chwili ciszy wspomnijmy osoby, które przyczyniły się do niszczenia Kościoła. Być może są to moi znajomi, bliscy, lub ja sam. W głębi serca przebaczmy im i samym sobie.

Chwila ciszy.
W.: Ojcze nasz…

K.: Módlmy się za zmarłych, doświadczonych na skutek prześladowania wiary oraz prześladowców.
W.: Wieczny odpoczynek…

Pieśń – suplikacje 3 x, bez zwrotek:
Święty Boże, Święty Mocny, – Święty, a Nieśmiertelny; – zmiłuj się nad nami.

2. EKSPIACJA ZA OSOBY DUCHOWNE
K.: «Jeśli ktoś chce iść za Mną, niech się zaprze samego siebie, niech co dnia bierze krzyż swój i niech Mnie naśladuje. Bo kto chce zachować swoje życie, straci je, a kto straci swe życie z mego powodu, ten je zachowa» (Łk 9, 23-24).
Jezu, jedyny i Najwyższy Kapłanie, któremu za miłość często odpłaca się zapomnieniem, zaniedbaniem i niewdzięcznością. Pragniemy przeprosić Cię i wynagrodzić za oziębłość i zniewagi, którymi obrażają Cię osoby powołane do wyłącznej służby Tobie i przewodzenia Ludowi Bożemu oraz grzechy popełnione względem nich.
Po każdym wezwaniu odpowiadamy:
Przepuść, Panie, przepuść ludowi Twemu, bo na wieki miłosierdzie Twoje.
— za brak należytej troski o świątynie i parafie,
W.: Przepuść, Panie, przepuść ludowi Twemu, bo na wieki miłosierdzie Twoje.
— za rutynową modlitwę -  Przepuść, Panie…
— za brak miłości wobec wiernych,
— za nałogi,
— za brak życia radami ewangelicznymi, złożonymi ślubami i przyrzeczeniami,
— za uleganie ułudzie bogactwa,
— za niegodne sprawowanie sakramentów świętych,
— za zaniedbywanie obowiązków duszpasterskich,
— za dawanie złego przykładu życia,
— za brak umartwienia i lenistwo duchowe,
— za brak pobożności,
— za odejścia od kapłaństwa i życia konsekrowanego,
— za lęk przed podjęciem drogi powołania,
— za namawianie do porzucenia kapłaństwa i życia konsekrowanego,
— za zniechęcanie do służby Bożej,
— za utrudnianie i zabraniane powołanym wstąpienia do Seminarium Duchownego,
lub wspólnoty zakonnej,
— za wyśmiewanie osób duchownych,
— za brak modlitwy o powołania,
— za brak modlitwy za kapłanów i osoby konsekrowane,
— za kuszenie do grzechu osoby duchowne,
— za donosy i złe mówienie o duchowieństwie.
W ciszy przywołajmy w pamięci osoby duchowne, które nie dawały nam dobrego przykładu, lub którym sami wyrządziliśmy krzywdę. Przebaczmy im oraz samym sobie.

Chwila ciszy.
W.: Ojcze nasz…

K.: Módlmy się za zmarłych kapłanów, siostry i braci zakonnych naszej Ojczyzny, oraz wszystkich, którzy tutaj pracowali.
W.: Wieczny odpoczynek…

Pieśń – suplikacje 3 x, bez zwrotek:

Święty Boże, Święty Mocny, – Święty, a Nieśmiertelny; – zmiłuj się nad nami.

3. EKSPIACJA ZA GRZECHY WIERNYCH

K.: «Jak chcecie, żeby ludzie wam czynili, podobnie wy im czyńcie. Jeśli bowiem miłujecie tych tylko, którzy was miłują, jakaż za to [należy się] wam wdzięczność? (…) miłujcie waszych nieprzyjaciół, czyńcie dobrze i pożyczajcie, niczego się za to nie spodziewając. A wasza nagroda będzie wielka i będziecie synami Najwyższego; ponieważ On jest dobry dla niewdzięcznych i złych. Bądźcie miłosierni, jak Ojciec wasz jest miłosierny» (Łk 6, 31.35-36).
Najmilszy Jezu, przepraszamy Cię i pokutujemy za grzechy popełnione przez nas samych w ciągu całego życia. Zmiłuj się i przebacz nam.
Po każdym wezwaniu odpowiadamy: Przepraszamy Cię, Jezu.
— za niezachowywanie Prawa Bożego w życiu społecznym i osobistym.
W.: Przepraszamy Cię, Jezu.
— za brak codziennej modlitwy - Przepraszamy Cię, Jezu.
— za brak zaufania Bogu i pełnienia Jego woli,
— za nieuczestniczenie we Mszy św. w niedzielę i świętanakazane,
— za niegodne przystępowanie do sakramentów świętych,
— za pychę i egoizm,
— za grzechy kłótnie, kłamstwa, obmowy i oczerniania bliźniego,
— za pragnienia zemsty i wyrządzenia zła bliźniemu,
— za nienawiść i brak jedności w rodzinach,
— za rozbite małżeństwa,
— za aborcje i zachęcanie do niej,
— za grzechy seksualne popełnione myślą, słowem i czynem,
— za uleganie prądom współczesności, niezgodnym z nauką Kościoła,
— za pijaństwo i alkoholizm,
— za kradzieże, szczególnie własności społecznej,
— za brak troski o katechizację dzieci i wnuków,
— za brak odpowiedzialnego wychowania dzieci w duchu wiary i miłości chrześcijańskiej,
— za brak przebaczenia i pojednania,
— za dążenia, by więcej mieć, niż być,
— za niedostrzeganie osób potrzebujących pomocy,
— za niewypełnianie uczynków miłosierdzia względem duszy i ciała,
— za wiarę w zabobony i wróżby,
— za przekleństwa i szukanie pomocy u sił nieczystych w celu szkodzenia bliźniemu,
— za niewykorzystanie łask Nadzwyczajnego Jubileuszu Miłosierdzia.
W chwili ciszy przypomnijmy sobie osoby, jakie nas zraniły, którym nie przebaczyliśmy i nie pojednaliśmy się. Wspomnijmy także grzechy, za które osobiście chcemy wynagrodzić Bogu. Przebaczmy bliźnim i samym sobie.

Chwila ciszy.
W.: Ojcze nasz…

K.: Módlmy się za zmarłych, którym jesteśmy winni naszą modlitwę.
W.: Wieczny odpoczynek…

Pieśń – suplikacje 3 x, bez zwrotek:
Święty Boże, Święty Mocny, – Święty, a Nieśmiertelny; – zmiłuj się nad nami.

K.: Najdroższy Jezu, w dniu, w którym czcimy Twe Najświętsze Serce, przyjmij nasze wynagrodzenie, przebacz grzechy i zmiłuj się nad nami.

• Litania do Najświętszego Serca Jezusa
Kyrie, elejson. Chryste, elejson. Kyrie, elejson.
Chryste, usłysz nas. Chryste, wysłuchaj nas.
Ojcze z nieba, Boże, – zmiłuj się nad nami
Synu, Odkupicielu świata, Boże,
Duchu Święty, Boże,
Święta Trójco, jedyny Boże,
Serce Jezusa, Syna Ojca Przedwiecznego, – zmiłuj się nad nami
Serce Jezusa, w łonie Matki - Dziewicy przez Ducha Świętego utworzone,
Serce Jezusa, ze Słowem Bożym istotowo zjednoczone,
Serce Jezusa, nieskończonego majestatu,
Serce Jezusa, świątynio Boga,
Serce Jezusa, przybytku Najwyższego,
Serce Jezusa, domie Boży i bramo niebios,
Serce Jezusa, gorejące ognisko miłości,
Serce Jezusa, sprawiedliwości i miłości skarbnico,
Serce Jezusa, dobroci i miłości pełne,
Serce Jezusa, cnót wszelkich bezdenna głębino,
Serce Jezusa, wszelkiej chwały najgodniejsze,
Serce Jezusa, królu i zjednoczenie serc wszystkich,
Serce Jezusa, w którym są wszystkie skarby mądrości i umiejętności,
Serce Jezusa, w którym mieszka cała pełnia Bóstwa,
Serce Jezusa, w którym sobie Ojciec bardzo upodobał,
Serce Jezusa, z którego pełni wszyscyśmy otrzymali,
Serce Jezusa, odwieczne upragnienie świata,
Serce Jezusa, cierpliwe i wielkiego miłosierdzia,
Serce Jezusa, hojne dla wszystkich, którzy Cię wzywają,
Serce Jezusa, źródło życia i świętości,
Serce Jezusa, przebłaganie za grzechy nasze,
Serce Jezusa, zelżywością napełnione,
Serce Jezusa, dla nieprawości naszych starte,
Serce Jezusa, aż do śmierci posłuszne,
Serce Jezusa, włócznią przebite,
Serce Jezusa, źródło wszelkiej pociechy,
Serce Jezusa, życie i zmartwychwstanie nasze,
Serce Jezusa, pokoju i pojednanie nasze,
Serce Jezusa, krwawa ofiaro grzeszników,
Serce Jezusa, zbawienie ufających Tobie,
Serce Jezusa, nadziejo w Tobie umierających,
Serce Jezusa, rozkoszy wszystkich Świętych,
Baranku Boży, który gładzisz grzechy świata, – przepuść nam, Panie
Baranku Boży, który gładzisz grzechy świata, – wysłuchaj nas, Panie
Baranku Boży, który gładzisz grzechy świata, – zmiłuj się nad nami

K.: Jezu cichy i pokornego Serca.
W.: Uczyń serca nasze według Serca Twego.

K.: Módlmy się: Wszechmogący, wieczny Boże, wejrzyj na Serce najmilszego Syna swego i na chwałę, i zadośćuczynienie, jakie w imieniu grzeszników Ci składa; daj się przebłagać tym, którzy żebrzą Twego miłosierdzia i racz udzielić przebaczenia w imię tegoż Syna swego, Jezusa Chrystusa, który z Tobą żyje i króluje na wieki wieków.
W.: Amen.

K.: Dziś, w uroczystość Najświętszego Serca Jezusowego, za pobożne, publiczne odmówienie aktu wynagrodzenia możemy uzyskać odpust zupełny za zmarłych, lub za siebie. Korzystajmy z tych łask i pomyślmy, za kogo ofiarujemy tę modlitwę.

Akt poświęcenia rodzaju ludzkiego Najświętszemu Sercu Jezusa
K.: O Jezu najsłodszy, Odkupicielu rodzaju ludzkiego, wejrzyj na nas, korzących się u stóp Twego ołtarza.
W.: Twoją jesteśmy własnością i do Ciebie należeć chcemy.
K.: Oto dzisiaj każdy z nas oddaje się dobrowolnie Najświętszemu Sercu Twemu, aby jeszcze ściślej zjednoczyć się z Tobą. Wielu nie zna cię wcale; wielu odwróciło się od Ciebie, wzgardziwszy przykazaniami Twymi. Zlituj się nad jednymi i drugimi, o Jezu Najłaskawszy, i pociągnij wszystkich do świętego Serca Swego. Królem bądź nam, o Panie, nie tylko wiernym, którzy nigdy nie odstąpili od Ciebie, ale i synom marnotrawnym, którzy Cię opuścili.
W.: Spraw, aby do domu rodzicielskiego wrócili co prędzej i nie zginęli z nędzy i głodu.
K.: Króluj tym, których albo błędne mniemania uwiodły, albo niezgoda rozdziela; przywiedź ich do przystani prawdy i jedności wiary, aby rychło nastała jedna owczarnia i jeden pasterz. Użycz Kościołowi Twemu bezpiecznej wolności. Udziel wszystkim narodom spokoju i ładu. Spraw, żeby ze wszystkiej ziemi, od końca do końca, jeden brzmiał głos:
W.: Chwała bądź Bożemu Sercu, przez które stało się nam zbawienie. Jemu cześć i chwała na wieki. Amen.

K.: W celu uzyskania odpustu, pomódlmy się w intencjach Ojca Świętego:
Ojcze nasz…, Zdrowaś Maryjo…, Chwała Ojcu...

Pieśń: Przed tak wielkim sakramentem…

Błogosławieństwo

Pieśń: O Krwi i Wodo, któraś wypłynęła z Serca Jezusowego,
jako zdrój miłosierdzia dla nas, ufamy Tobie!


 

Адноўлена 26.05.2016 00:53
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

04.05 16:28Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі