Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе |
Ужо стала традыцыяй, што ў II Нядзелю Адвэнту вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі моляцца за ўсіх, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. У сувязі з гэтым заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца і аднаўляюцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты. Выкажам сваю ўдзячнасць малітвай падчас кожнай святой Імшы 6 снежня, каб Міласэрны Айцец шчодра аддзячыў ім за адкрытасць і ахвярнасць іх сэрцаў. Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў y Беларусі Молімся за нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты, каб Міласэрны Айцец адарыў іх патрэбнымі ласкамі і Божым благаслаўленнем. |
Адноўлена 30.11.2015 15:01 |