Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

12 кастрычніка ў Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 63-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя пытанні:

  1. Біскупы распавялі аб правядзенні Навэнны да Маці Божай Фацімскай у дыяцэзіях Беларусі, якая з’яўляецца духоўнай падрыхтоўкай да святкавання 100-гадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў. Было прынята рашэнне скіраваць да душпастыраў заахвочванне больш актыўна выкарыстоўваць гэтую магчымасць.
  2. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў біскупы вырашылі арганізаваць перэгрынацыю фігуры Маці Божай Фацімскай, благаслаўлёнай Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у Фаціме, па парафіях усіх дыяцэзій Беларусі. Распачнецца перэгрынацыя 13 кастрычніка ў мінскай архікатэдры і завершыцца 15 кастрычніка 2017 года.
  3. Біскупы абмеркавалі план мерапрыемстваў на завяршэнне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці. 13 лістапада ва ўсіх катэдрах і юбілейных святынях адбудзецца закрыццё Святых Дзвярэй.
  4. Канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Дзмітрый Пухальскі прадставіў рэферат на тэму «Motu proprio» Папы Францішка «De Concordia inter Codices» (дакумент аб узгадненні норм Кананічнага права Каталіцкага Касцёла лацінскага абраду і Кодэкса канонаў Усходніх Касцёлаў).
  5. Біскупы зацвердзілі дэвіз пастырскага 2017 года: «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».
  6. Былі разгледжаны магчымасці далейшага развіцця адносін Каталіцкага Касцёла з дзяржавай.
  7. Біскуп Юзаф Станеўскі прадставіў справаздачу пра Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, у якіх удзельнічала і моладзь з Беларусі.
  8. Біскуп Алег Буткевіч прадставіў справаздачу адносна кангрэсу Рады Каталіцкіх Біскупаў Еўропы на тэму «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць», які праходзіў у Сараеве.
  9. 19 лістапада ў Вільнюсе ў Вострай Браме адбудзецца святая Імша для пілігрымаў з Беларусі.
  10. Біскупы разгледзелі магчымасць новага выдання Імшалу.

Наступнае пасяджэнне ККББ адбудзецца 27 красавіка 2017 года ў Мінску.

Адноўлена 12.10.2016 21:10
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дакументы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

04.05 16:28Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
05.07 18:11Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
24.05 15:07Зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб правядзенні Дня перапрашэння (+Набажэнства перапрашэння)
04.02 22:01Паведамленне з 61-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
30.11 14:26Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
21.11 15:49Паведамленне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi аб Імшы развітання з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці
28.10 16:38Паведамленне з 60-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
03.06 17:02Паведамленне з 59-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі