Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларускія францішкане падзякуюць за дар новых благаслаўлёных супольнай святой Імшой
Анонсы
07.12.2015 16:19

Айцы францішкане сардэчна запрашаюць на святую Імшу падзякі за дар беатыфікацыі айцоў Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага, францішканскіх мучанікаў з Перу. 12 снежня ў 13.00 у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбудзецца ўрачыстая літургія.

Усе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў гэтай важнай для Касцёла і Ордэну падзеі разам з францішканамі з усёй Беларусі.

Айцец Міхал Тамашак і айцец Збігнеў Стшалкоўскі былі місіянерамі кракаўскай правінцыі францішканаў (OFMConv). З любоўю служылі Богу і людзям аж да аддання жыцця 9 жніўня 1991 года ў мясцовасці Пар'якота ў Перу. Іх забілі тэрарысты мааісцкай арганізацыі “Светлы шлях”, сцвярджаючы, што святары падманвалі народ, усыплялі людзей рэлігіяй праз святую Імшу, Святое Пісанне, Ружанец і ўчынілі так, што мясцовыя жыхары супраціўляліся рэвалюцыі.



Пахаваны ў касцёле ў Пар’якота. Іх беатыфікацыя адбылася 5 снежня ў Чымботэ ў Перу.



(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.