Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае на адкрыццё Брамы Божай Міласэрнасці ў Магілёве |
Анонсы
|
11.12.2015 15:33 |
«13 снежня, у III Нядзелю Адвэнту, у нашай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбудзецца значная падзея — адкрыццё Святых Дзвярэй як “Брамы Божай Міласэрнасці”», — нагадвае біскуп у сваім звароце.
Урачыстасць пачнецца ў капліцы на польскіх могілках па вул. Лазарэнкі святой Імшой у 9.30. Затым у 10.30 урачыстая працэсія пройдзе ад капліцы да катэдры.
Адкрыццё Святых Дзвярэй адбудзецца ў магілёўскай катэдры ў 11.00.
«Вельмі сардэчна запрашаю ўсіх вернікаў і людзей добрай волі на гэтую гістарычную падзею ў жыцці нашага магілёўскага Касцёла. Няхай Міласэрны Бог і Яго Найсвяцейшая Маці дапамогуць нам нанова адкрыць невычэрпную крыніцу міласэрнасці Пана, каб, аднаўляючы свае духоўныя сілы, прыводзіць да яе іншых братоў і сясцёр, каб усім нам быць сведкамі Бога ў сучасным свеце», — піша біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.