Зварот біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з нагоды адкрыцця Брамы Божай Міласэрнасці |
11.12.2015 15:26 |
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі Магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі.
13 снежня, у III Нядзелю Адвэнту, у нашай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбудзецца значная падзея – адкрыццё Святых Дзвярэй як “Брамы Божай Міласэрнасці”.
Распачнецца ўрачыстасць у капліцы на польскіх могілках па вул. Лазарэнкі святой Імшой у 9.30.
Затым у 10.30 урачыстая працэсія пройдзе ад капліцы да катэдры.
Адкрыццё Святых Дзвярэй адбудзецца ў катэдры ў 11.00.
Вельмі сардэчна запрашаю ўсіх вернікаў і людзей добрай волі на гэтую гістарычную падзею ў жыцці нашага магілёўскага Касцёла. Няхай Міласэрны Бог і Яго Найсвяцейшая Маці дапамогуць нам нанова адкрыць невычэрпную крыніцу міласэрнасці Пана, каб, аднаўляючы свае духоўныя сілы, прыводзіць да яе іншых братоў і сясцёр, каб усім нам быць сведкамі Бога ў сучасным свеце.
+ Аляксандр Яшэўскі, SDB
Біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну
|