Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб зборы ахвяраванняў для жыхароў Украіны |
04.04.2016 18:05 |
Узлюбленыя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі! Браты і сёстры ў Хрысце Пану!
У свята Божай Міласэрнасці, 3 красавіка бягучага года, падчас малітвы «Regina Caeli» Святы Айцец Францішак заклікаў усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла да збору ахвяраванняў у нядзелю 24 красавіка для жыхароў Украіны.
Адказваючы на заклік Папы Францішка, прашу вас сабраць падчас адной галоўнай святой Імшы сродкі для ахвяр вайны ва Украіне. Далучымся ж ахвярна да дабрачыннай падтрымкі разам з усім Каталіцкім Касцёлам і дапаможам нашым братам і сёстрам, пацярпелым падчас братазабойчай вайны ў суседняй для нас краіне.
На збор дапамогі для патрабуючых братоў і сясцёр ва Украіне ад усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі
Вельмі прашу шаноўных святароў прачытаць гэтае паведамленне ў нядзелю ў рамках душпастырскіх аб'яваў 10 і 17 красавіка. Сабраныя ахвяры падчас нядзельнай святой Імшы 24 красавіка, з удзелам большай колькасці вернікаў, неабходна перадаць як хутчэй у гродзенскую курыю.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.