Першыя адвэнтавыя рэкалекцыі распачнуцца 18 cнежня ў новай капліцы гродзенскай Альшанкі |
Анонсы |
16.12.2015 10:53 |
Па запрашэнні пробашча кс. Паўла Салабуды духоўныя практыкаванні для парафіянаў правядзе кс. Ян Раманоўскі, які адмыслова прыедзе з Іспаніі, дзе вучыцца ва ўніверсітэце ў Пампелуне. Як адзначыў кс. Павел Салабуда, мэтай рэкалекцый стане «ўзмацненне духоўнага фундаменту маладой парафіі, а таксама падрыхтоўка вернікаў да перажывання “двух” Божых Нараджэнняў». «Першае нараджэнне Езуса ў нашай парафіі адбудзецца 20 снежня падчас асвячэння капліцы, а другое — 25 снежня», — патлумачыў святар. 20 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у прысутнасці дапаможнага біскупа Юзафа Станеўскага, святароў і вернікаў асвеціць новую капліцу для вернікаў у мікрараёнах Альшанка і Фабрычны. План рэкалекцый: 18 cнежня
19 cнежня
20 cнежня
(IL) |