Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
28 снежня каталіцкія святары Беларусі згуляюць на IV чэмпіянаце па міні-футболе
Анонсы
18.12.2015 12:25

IV чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі пройдзе 28 снежня ў Ашмянах. Гродзенская дыяцэзія прымае чэмпіянат ужо ў другі раз.

Як распавёў Catholic.by адзін з арганізатараў турніру кс. Павел Салабуда, у спаборніцтвах прымуць удзел шэсць каманд: па адной з кожнай дыяцэзіі, а таксама асобныя каманды семінарыстаў з Гродна і Пінска.

Таксама па тэме: Як праходзіў ІІІ чэмпіянат па міні-футболе ў Маладзечне ў 2014 г.



Распачнецца турнір святой Імшой у 12.00 у ашмянскай парафіі Св. Міхала Арханёла.

Ашмяны стануць чацвёртым горадам пасля Ліды (2012), Лепеля (2013) і Маладзечна (2014), у якім адбудзецца чэмпіянат. Дзеючы чэмпіён турніру — каманда святароў Гродзенскай дыяцэзіі, якая выйгравала чэмпіянат тры гады запар з моманту яго першага правядзення.

Хто пераможа на чэмпіянаце ў Ашмянах?
 


Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.