Каманда Гродзенскай дыяцэзіі ў трэці раз выйграла футбольны чэмпіянат Беларусі сярод святароў (+фота) |
Беларусь |
25.11.2014 11:47 |
Галоўная інтрыга чэмпіянату заключалася, бадай, у тым, каб прадугадаць, ці здолеюць каманды скласці годную канкурэнцыю гродзенцам, і перарваць іх бяспройгрышную серыю на двух чэмпіянатах запар. Маладзечна-2014 Найбольш рэальнымі прэтэндэнтамі на змяшчэнне лідара былі каманды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі, — заваяваць кубак у папярэдніх чэмпіянатах ім перашкаджалі толькі паразы ад гродзенцаў. Каманда Віцебскай дыяцэзіі старалася не адставаць, але больш тэхнічныя гродзенцы літаральна праз хвіліну зноў пакарылі брамы супернікаў — голам завяршылася імклівая контратака кс. Ян Кузюка. Віцебчане кінуліся адыгрывацца, і ў дададзены час першага тайму брамы супернікаў сапраўды дрогнулі. Але больш лік не змяняўся. 2:1 на карысць гродзенцаў. 75 працэнтаў матчу футбалісты правялі на гульнявой палове Пінска. Мінскія святары гулялі ў хуткі футбол, і гэта схема цалкам апраўдвала сябе. Супернік яўна прайграваў апанентам у хуткасці, таму чатыры забітыя галы ў вароты пінчан не сталі нечаканасцю. Выніковы лік матчу — 4:1. Барацьба хуткасцяў Далей паміж сабой гулялі каманды-пераможцы папярэдніх матчаў. Каманда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі мела толькі 10 хвілін для аднаўлення, але гэта не перашкодзіла ім актыўна распачаць матч супраць гродзенцаў. Гульня тым не менш праходзіла пад націскам святароў з Гродна. Прарывы футбалістаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў штрафную зону супернікаў таксама былі, але мінчан падводзіла тэхніка. Нападаючы кс. Францішак Рудзь падчас размінкі Як і чакалася, гульня абедзвюх каманд стала бітвай хуткасцяў. Але і першыя, і другія выдатна гулялі ў абароне. Мінчанам не ставала хіба што правільных рашэнняў у вострыя моманты. Дзяўчаты з парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне — Зусім іншым выглядала супрацьстаянне футбольных каманд Віцебскай і Пінскай дыяцэзій. Іх атакі не вызначаліся надзвычайнымі хуткасцямі, часам наадварот — гэта была барацьба тактык. Абедзве дружыны практыкавалі «спакойны» футбол з камбінацыямі ў некалькі перадач. Больш актыўнай была віцебская дружына, якая ўжо ў першым тайме забіла тры галы. Другі тайм падарыў шэраг цікавых момантаў — матч завяршыўся не на карысць пінчан 2:4. Статыстыка турніру: Разгром пінчан і чарговы трыумф гродзенцаў Пасля дзвюх пераможных гульняў футбалістам з Гродзенскай дыяцэзіі заставалася зрабіць апошні крок да кубка пераможцаў. Для гэтага ім трэба было абыгрываць пінчан. Нападаючыя кс. Ян Кузюк і а. Віталій Бандаронак OFM Cap былі галоўным ядром гродзенскай каманды. Належнае варта аддаць і гродзенскім брамнікам: кс. Артуру Малафею і кс. Юрыю Гурскаму. Гульня амаль цалкам пераносіцца ў штрафную пінчан з іх рэдкімі контратакамі. Але гродзенцаў было не стрымаць. На перапынак каманды сыходзілі пры ліку 4:0. Калі ў першай партыі яшчэ адчувалася барацьба пінчан, то другая частка гульні прайшла цалкам пад дыктоўку мінулагодніх чэмпіёнаў. Галы забіваліся хутка і камбінацыйна. У выніку пінская каманда атрымала «баранку» — выніковы лік 0:8. Хто спыніць гродзенцаў? ІІІ Чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў паказаў, што трывалым лідарам сёння з’яўляецца каманда Гродзенскай дыяцэзіі. І барацьба за першы радок калі і магчыма, то найбольшыя шансы адваяваць лідарства ў каманды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. «Асноўная праблема святароў-футбалістаў Беларусі — фактычна поўная адсутнасць базавай футбольнай падрыхтоўкі», — прызнаўся ў гутарцы з карэспандэнтам Catholic.by трэнер футбольнай каманды Гродзенскай дыяцэзіі Яўген Сакалоўскі, які трэніруе і зборную Беларусі святароў па міні-футболе. Усе тытулы(3) каманды пераможцы: «Свае трэніроўкі мы пачыналі за месяц, больш актыўна займаліся ўжо бліжэй да чэмпіянату. На трэніроўцы адпрацоўваем не толькі тэхніку, але і шмат размаўляем аб стратэгіі. Канешне, гэта не проста, бо не ўсе святары могуць прыехаць на трэніроўку, але я задаволены, што сёння мы згулялі на ўзроўні». Каманда Гродзенскай дыяцэзіі — Яўген Сакалоўкі дадаў, што лічыць наяўнасць у камандзе свецкага трэнера плюсам. «Калі каманду трэніруе святар — свой сярод сваіх — у камандзе могуць з’яўляцца любімчыкі, ды й стаўленне да ўсіх можа быць суб’ектыўным. Са свецкім трэнерам такога няма. На сваім прыкладзе магу засведчыць: каманда паважае трэнера як аўтарытэт у футбольнай справе і прыслухоўваецца да яго парадаў». Ілья Лапато |
Фотарэпартаж |