Рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць у Лебедзеве (абноўлена) |
Анонсы |
30.03.2016 09:23 |
З 1 па 3 красавіка ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве
(Маладзечанскі раён) адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў Мінска-Магілёўскай
архідыяцэзіі, прысвечаныя распазнанню паклікання. Сустрэча пад дэвізам «Даверыцца Уваскросламу...» будзе праходзіць у парафіяльным доме непадалёк ад касцёла. Рэкалекцыі будуць прысвечаны паглыбленню сваіх адносін з Богам і пошуку свайго жыццёвага паклікання. Напоўненая малітвай і канферэнцыямі праграма дня прадугледжвае магчымасць задаць хвалюючыя пытанні і сустрэцца са святаром. Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14 гадоў. Праграма рэкалекцый:
Субота (2 красавіка)
Нядзеля (3 красавіка) «Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас»
Просьба загадзя папярэдзіць аб сваім удзеле. (MV) |