«24 гадзіны для Пана»: праграма аднадзённай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў мінскай архікатэдры |
Анонсы |
02.03.2016 16:13 |
4-6 сакавіка ў шэрагу касцёлаў Беларусі будзе праходзіць малітоўная акцыя «24 гадзіны для Пана» — аднадзённая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прымеркаваная да Года Міласэрнасці. «Ініцыятыва “24 гадзіны для Пана”, якая праводзіцца ў пятніцу і суботу перад IV нядзеляй Вялікага посту, павінна пашырыцца ў дыяцэзіях, — адзначаецца ў Папскай буле «Misericordiae Vultus». — Многія людзі зноў змогуць скарыстаць з сакрамэнту паяднання, а сярод іх шмат моладзі. Праз гэта яны часта знаходзяць шлях вяртання да Пана, да гарачай малітвы, а таксама знаходзяць сэнс свайго жыцця. З перакананнем зноў паставім у цэнтры сакрамэнт паяднання, бо ён дапамагае нам рэальна пераканацца ў велічы міласэрнасці». Дата правядзення малітоўнай акцыі ў кожнай з дыяцэзій свая: 4-5 сакавіка акцыя пройдзе ва ўсіх парафіяльных касцёлах Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, 5-6 сакавіка акцыя пройдзе ў катэдральным касцёле Магілёва і мінскай архікатэдры. 5 сакавіка
6 сакавіка
(IL) |