19 мая адбудзецца ўрачыстая інсталяцыя Гродзенскага капітула (абноўлена) |
Анонсы |
16.05.2016 13:53 |
19 мая, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне падчас святой Імшы ў 12.00 адбудзецца ўрачыстая інсталяцыя Гродзенскага капітула. Канонікі капітула пачнуць у гэты дзень сваё служэнне. Агучванне прозвішчаў святароў, прызначаных канонікамі катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча, і ўручэнне ім дэкрэтаў адбылося 10 сакавіка ў будынку гродзенскай курыі. Было прызначана восем грэміяльных і дзевяць ганаровых канонікаў. Спіс канонікаў капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча>>> Катэдральны капітул у Гродне быў заснаваны са згоды Апостальскай Сталіцы ў 2012 годзе. (AG) |