Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Кашкевіч прызначыў 17 канонікаў катэдральнага капітула ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
15.03.2016 10:46

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча. Катэдральны капітул у Гродне быў заснаваны са згоды Апостальскай Сталіцы ў 2012 годзе.

Задачай катэдральнага капітула з'яўляецца падтрымка біскупа Гродзенскага малітвай, парадай і душпастырскай справай, а таксама клопат пра адпаведнае здзяйсненне Божага культу ў гродзенскай катэдры і ва ўсёй дыяцэзіі. Капітул мае свой статут, які ўлічвае яго структуру, заданні, абавязкі канонікаў, іх адзенне і г.д.

10 сакавіка ў будынку гродзенскай курыі біскуп Аляксандр Кашкевіч агучыў прозвішчы святароў, якіх прызначыў канонікамі, і ўручыў ім дэкрэты. У гэты дзень было прызначана восем грэміяльных канонікаў і дзевяць ганаровых канонікаў.

Канонікі катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча

Грэміяльныя канонікі:

  1. Кс. Генрык Яблонскі (дэкан капітула)
  2. Кс. Ян Кучынскі (цырымонімайстр)
  3. Кс. Уладзімір Гуляй (тэолаг)
  4. Кс. Юзаф Бадзевіч (кусташ)
  5. Кс. Антоній Грэмза (сакратар)
  6. Кс. Цэзарый Міх (пэнітэнцыярый)
  7. Кс. Рычард Якубец
  8. Кс. Ян Пузына

Ганаровыя канонікі:

  1. Кс. Юзаф Ганьчыц
  2. Кс. Чэслаў Паўлюкевіч
  3. Кс. Ян Пяцюн
  4. Кс. Станіслаў Пацына
  5. Кс. Алег Дуль
  6. Кс. Аляксандр Сасноўскі
  7. Кс. Віктар Вялівіс
  8. Кс. Людвік Станiшэўскі
  9. Кс. Люцыян Радомскі

Урачыстая інсталяцыя Гродзенскага капітула пройдзе 19 мая, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У гэты дзень новыя канонікі прачытаюць сімвал веры і складуць прысягу ў вернасці, а таксама атрымаюць асвечанае адзенне канонікаў, крыж і персцень.

Абавязкі канонікаў акрэслівае Кодэкс Кананічнага Права, статут Гродзенскага катэдральнага капітула, а таксама дыяцэзіяльны біскуп Гродзенскі.

Касцёл прадпісвае таксама, што членамі капітула могуць быць толькі святары, якія «вызначаюцца навукай і шчырасцю жыцця, якія пахвальна выконваюць служэнне».

Кс. Юрый Марціновіч (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.