Духоўная семінарыя ў Пінску запрашае юнакоў на Дзень адчыненых дзвярэй |
Анонсы
|
30.04.2016 18:15 |
7-8 мая Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску праводзіць шэраг духоўных мерапрыемстваў для тых, хто разважае над сваім пакліканнем. Маладым людзям, якія ў гэты час прыедуць у семінарыю, будзе дадзена магчымасць перажыць дзень так, як яго праводзяць семінарысты.
Будзе магчымасць не толькі памаліцца, паразмаўляць з навучэнцамі і выхаваўцамі семінарыі, але і паўдзельнічаць разам з імі ў спартыўных спаборніцтвах, акунуцца ў багатае на перажыванні семінарыйнае жыццё.
Тыя, хто зможа застацца ў семінарыі яшчэ на некаторы час пасля сустрэчы, атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць яшчэ ў двух мерапрыемствах у Пінску: Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі (8 мая) і пешай пілігрымцы з Пінска ў Лагішын у санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся (9 мая).
Нягледзячы на тое, што спецыяльная праграма для гасцей пачынаецца 7 мая ў 14.00, маладыя людзі могуць прыехаць раней (напрыклад, 6 мая вечарам), каб ад пачатку дня перажыць з семінарыстамі дзень семінарыйнага жыцця.
Аб сваім удзеле ў Дні адчыненых дзвярэй неабходна паведаміць па наступных кантактах:
тэл. (0165) 65 41 45(0165) 65 41 45, +375 25 604 41 86+375 25 604 41 86; +375 29 5235153+375 29 523 51 53 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Праграма Дня адчыненых дзвярэй у семінарыі ў Пінску:
7 мая
14.00 – абед 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці 15.30 – канферэнцыя (пра пакліканне) 16.15 – перапынак 16.45 – экскурсія па семінарыі 17.15 – канферэнцыя (пра семінарыйнае жыццё) і час на пытанні 18.00 – святая Імша 19.00 – вячэра 20.00 – гарбата і сустрэча з семінарыстамі 21.00 – дзяленне Божым словам 21.30 – Камплета (малітва на заканчэнне дня) 22.30 – адпачынак
8 мая
7.30 – пад’ём 8.00 – Ютрань 8.30 – сняданак 9.30 – спартыўная гадзіна (футбол, валейбол) 12.00 – канферэнцыя (або святая Імша для тых, хто выязджае раней) 13.30 – абед
|