Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На ўдзел у хрысціянскім музычным фестывалі-конкурсе «Laudato Si» пачаўся прыём заявак
Анонсы
19.05.2016 10:00

Аматары хрысціянскай музыкі, тыя, хто займаецца музыкай прафесійна і хто толькі пачынае, гурты, паасобныя выканаўцы і хоры запрашаюцца да ўдзелу ў хрысціянскім музычным фестывалі-конкурсе «Laudato Si», які пройдзе 13-14 жніўня ў Беразінскім.

«Laudato Si» — «Будзь праслаўлены, Пане!» — назва хрысціянскага фестывалю, які арганізуецца ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім.

Пробашч парафіі кс. Сяргей Бараўнёў паведаміў, што ідэя зладзіць такі фестываль у яго ўзнікла год таму, «нават назву "Laudato Si" падабраў, а потым у хуткім часе пазнаёміўся з гуртом «Laudans», які прыехаў, каб выступіць для вернікаў».

Удзельнікі гурта «Laudans» — Андрэй Лугін і Алёна Палачанская — адгукнуліся на ідэю святара, каб зладзіць фестываль-конкурс.

Андрэй Лугін адзначыў, што мэтай фестывалю з’яўляецца развіццё і пашырэнне хрысціянскай культуры ў Беларусі, знаёмства і інтэграцыя хрысціянскіх выканаўцаў і ўдасканаленне іх прафесійных навыкаў, паглыбленне сумеснага радаснага перажывання такіх каштоўнасцяў, як вера, культура і праца.

Умовы ўдзелу:

1. Даслаць анкету (спампаваць на старонцы vk.com/laudato_si ) на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або патэлефанаваць арганізатарам (8033 602 20 36 – Андрэй; (029) 961-42-158029 961 42 15 – Алёна) або даслаць раздрукаваную анкету на адрас: 222313 аг. Беразінскае, вул. Леніна, 3.

2. Даслаць тэкст, ноты з тэкстам або аудыёзапіс 2 спеваў хрысціянскага зместу, якія ўдзельнік жадае выканаць на фестывалі.

3. Час выступу да 15 хвілін.

4. Удзельнічаць могуць выканаўцы і гурты агульнай колькасцю да 15 чалавек.

5. Тэрмін падачы анкеты — да 23 ліпеня 2016 г.

6. Тыя, хто выканае ўмовы ўдзелу ў фестывалі, атрымаюць запрашэнне пасля 23 ліпеня 2016 г.

Арганізатары забяспечваюць музычнае абсталяванне, начлег і пасілак удзельнікам.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.