Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельнікі моладзевага чування ў Мінску першымі занясуць у свае дамы Бэтлеемскі агонь |
Анонсы |
16.12.2016 15:49 |
Традыцыйнае адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 17 снежня ў мінскай архікатэдры. Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы, якая штогод ладзіцца перад урачыстасцю Нараджэння Пана, — «Падрыхтуйце дарогу Пану» (Іс 40, 3). На пачатку чування ў 22.30 у святыню будзе ўрачыста ўнесены Бэтлеемскі агонь, які па традыцыі даставяць беларускія скаўты. Каб аднесці гэты агонь у свае дамы, не забудзьце ўзяць з сабою лампады.
Адвэнтавае чуванне моладзі ў Мінску ў снежні 2015 года. Фота Аляксандры Шчыглінскай. Праграма:
Адказны — кс. Андрэй Калядка: Да ўдзелу ў начным чуванні запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій. (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.