Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
2 студзеня пройдзе аплаткавая сустрэча святароў Мінска і Мінскага раёна і ўдзельнікаў руху «Маргарытка»
Анонсы
28.12.2016 12:35

2 студзеня ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе аплаткавая сустрэча для святароў Мінска і Мінскага раёна і ўдзельнікаў руху «Маргарытка». Распачнецца сустрэча святой Імшой у 12.00, якую ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Супольная сустрэча святароў і гэтай групы вернікаў сімвалічная, бо сутнасць апостальскага руху «Маргарытка» заключаецца ў штодзённай малітве за канкрэтнага святара альбо законную сястру.

Паводле раскладу аплаткавых сустрэч з іерархамі архідыяцэзіі, сустрэча святароў Мінска і Мінскага раёна была запланавана на 29 снежня, але перанесена на 2 студзеня ў сувязі з пахавальнай Імшой за кс. Тадэвуша Вышынскага, на якой у Гродне 29 снежня збяруцца святары з усёй Беларусі.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.