Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інфармацыя адносна пахавання памерлага ксяндза Тадэвуша Вышынскага
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.12.2016 11:10

28 снежня ў 19.00 у семінарыйнай капліцы ў Гродне адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі спачылала кс. Тадэвуша Вышынскага. На супольную малітву збяруцца навучэнцы і выкладчыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі, дзе загінулы святар на працягу многіх гадоў навучаў дагматычнай тэалогіі і спевам.

29 снежня ў 12.30 у гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) адбудзецца пахавальная св. Імша.

Святой памяці кс. Тадэвуш Вышынскі будзе пахаваны ў Варшаве.

Ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся 26 красавіка 1930 г. на Беласточчыне. Асноўную філасофскую і тэалагічную адукацыю атрымаў у Тэалагічным Інстытуце ксяндзоў-місіянераў у Кракаве, спецыяльную — у Варшаве, Любліне і Парыжы. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў з рук бікупа Станіслава Распонда ў Кракаве 24 чэрвеня 1956 г. Святарскае служэнне ў Гродне распачаў у 1992 г. Да нядаўняга часу выкладаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі, удзельнічаў у сходах Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай мітраполіі, на якіх рыхтаваліся да друку навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.

Загінуў 23 снежня ў Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі.

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.