Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
12 мая вырушае пешая пілігрымка Віцебск-Шуміліна
Анонсы
09.05.2017 17:08

На шляху ў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліна пілігрымы з Віцебска пераадолеюць пешшу 40 км. У дыяцэзіяльным санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне 13 мая будзе адзначацца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.


Сёлета прыпадае 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у гэтым партугальскім мястэчку.

«Пілігрымцы Віцебск-Шуміліна ўжо каля 10 гадоў, — адзначыў у каментарыі Catholic.by адказны за пілігрымку а. Крыштаф Коц’ян OP. — Многія ўспрымабць яе як падрыхтоўку да пілігрымкі ў Будслаў, бо менавіта ў Шуміліне спыняюцца на першы начлег віцебскія вернікі».

Паводле слоў святара, сёлетняя пілігрымка з нагоды юбілейных урачыстасцяў у Шуміліне вырушыць з Віцебска 12 мая. Удзел у пілігрымцы бясплатны, яе ўдзельнікі будуць забяспечаны гарачым пасілкам.

Выхад пілігрымаў — у 6.00 ад касцёла св. Барбары ў Віцебску.

Праграма ўрачыстасцей

«12 мая ў 18.00 пройдзе святая Імша для пілігрымаў, а ў 12.00 наступнага дня — цэнтральная св. Імша з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра», — дадаў а. Кшыштаф.

Запісацца ў пілігрымку можна да 11 мая па тэлефоне +375 29 2917329 (а. Крыштаф)

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.