4 лістапада — успамін св. Караля Барамэя, біскупа |
Рым 12, 3–13 Паводле дадзенай ласкі, маем розныя дары Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Дзякуючы дадзенай мне ласцы, я кажу кожнаму, хто ёсць сярод вас: не думайце пра сябе лепш, чым трэба думаць, але ацэньвайце сябе цвяроза, паводле меры ўздзеленай кожнаму Богам веры. Бо як у адным целе маем шмат частак, і не ўсе часткі выконваюць тыя самыя функцыі, так і мы, многія, складаем адно цела ў Хрысце, а паасобку адзін для аднаго — члены. Так, паводле дадзенай ласкі, маем розныя дары: калі гэта прароцтва, мы павінны прарочыць згодна з вераю; калі служэнне — служыць; калі настаўніцтва — павучаць; калі заахвочванне — падбадзёрваць; калі размеркаванне — раздаваць у прастаце; калі кіраванне — кіраваць старанна; калі міласэрнасць — быць ласкавымі. Любоў — некрывадушная. Майце нянавісць да зла, гарніцеся да дабра; любіце адзін аднаго братняю любоўю, апярэджвайце адзін аднаго ў ветлівасці, у руплівасці не слабніце, духам палымнейце, служыце Пану; цешцеся надзеяй, ва ўціску будзьце цярплівыя, у малітве — трывалыя; у патрэбах святых бярыце ўдзел; дбайце пра гасціннасць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 89 (88), 2–3. 4–5. 21–22. 25 і 27 (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Буду славіць вечна міласэрнасць Пана. 2. Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна, * Рэфрэн: 4. Я заключыў запавет з выбраным Маім, * Рэфрэн: 21. Знайшоў Давіда, слугу Майго, * Рэфрэн: 25. З ім мая вернасць і міласэрнасць, * Рэфрэн: Ян 10, 14 Я — добры пастыр, — кажа Пан, —і ведаю авечак маіх, а мае ведаюць Мяне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 10, 11–16 Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў: Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. А найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак. Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. І жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у Мяне і іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |