23 лістапада — успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка |
1 П 5, 1–4 Пасвіце статак Божы, што пры вас Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра. Умілаваныя: Старэйшых сярод вас я заклікаю як адзін са старэйшых, як сведка цярпенняў Хрыстовых і супольнік славы, што павінна адкрыцца. Пасвіце статак Божы, што пры вас, наглядаючы за ім не пад прымусам, але добраахвотна, згодна з воляй Божай, не дзеля агіднай нажывы, але са шчырым жаданнем. Не злоўжывайце ўладаю над падданымі, але станьце прыкладам для статка. А калі з’явіцца Найвышэйшы Пастыр, вы здабудзеце неўвядальны вянок славы. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 89 (88), 2–3. 4–5. 21–22. 25 і 27 (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Буду славіць вечна міласэрнасць Пана. 2. Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна, * Рэфрэн: 4. Я заключыў запавет з выбраным Маім, * Рэфрэн: 21. Знайшоў Давіда, слугу Майго, * Рэфрэн: 25. З ім мая вернасць і міласэрнасць, * Рэфрэн: Мк 1, 17 Ідзіце за Мною, — кажа Пан, —і Я зраблю вас рыбакамі людзей. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 16, 13–19 Ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў. Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |