Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падзячны ліст біскупу Антонію Дзям'янку ад Папскай рады «Cor Unum» |
14.06.2011 16:10 |
Папская рада «Cor Unum» N. 77/728/11 Ватыкан, 11 красавіка 2011. Ваша Эксцэленцыя дастойны біскуп Антоні Дзям’янка, Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ Ваша Эксцэленцыя, Наша рада атрымала копію ліста, які Каталіцкі Касцёл у Беларусі праз сваю раду па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру накіроўвае да ўсіх вернікаў з нагоды 25-годдзя выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Папская рада «Cor Unum» дзякуе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі за ахвяраваную магчымасць ад імя Святога Айца выказаць шчырую падзяку ўсім тым, хто на працягу шматлікіх гадоў у Беларусі, а таксама ў далёкіх краінах — у Еўропе, Амерыцы і іншых месцах — з годнай захаплення ахвярнасцю і працяглай вернасцю прыкладаў намаганні дзеля аказання дапамогі ахвярам катастрофы, асабліва дзецям. Гатоўнасць і мабілізацыя, якія выклікала гэтае трагічнае здарэнне ў асобах і шматлікіх арганізацыях, без сумніву з’яўлялася матэрыяльнай і духоўнай падтрымкай пацярпелым, асабліва самым безабаронным, а таксама стала зернем дабра, якое прынясе вялікі плён як для тых, хто прымаў дапамогу, так і для тых, хто ахвяраваў гасціннасць і любоў. Просячы матчынага заступніцтва Марыі, Маці Божай, сэрца якой заўсёды блізкае тым, хто паступае паводле любові да бліжняга, асабліва да самых маленькіх іх братоў, яшчэ раз дзякуем усім і кожнаму, і застаемся адданымі. З вялікай павагай Робэр кардынал Сара, старшыня Папскай рады «Cor Unum» Кс. прэлат Джаванні Пьетра Даль Тоза, сакратар рады |
Адноўлена 14.06.2011 16:19 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.