Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пажаданні пастыра Віцебскай дыяцэзіі на Вялікдзень 2004 г.
13.07.2009 13:44
Дарагія браты і сёстры!

Мы перажываем асаблівы час – час Вялікага посту і чакання Вялікадня.

Велікодны тыдзень, а асабліва Пасхальны трыдуум з’яўляецца для нас своеасабліваю кульмінацыяй усяго літургічнага года. Гэта ўжо не падрыхтоўка да Вялікадня, але ўжо ўшанаванне Хрыстовай Пасхі праз удзел у Яго Муцы, Смерці і Змёртвыхпаўстанні. Неабходна памятаць, што Смерць і Змёртвыхпаўстанне Хрыста – гэта адно цэлае, гэта вялікая гісторыя. Хрыстос адкупіў чалавецтва не толькі праз Сваю Смерць, але і праз Сваё Змёртвыхпаўстанне, а гэта значыць, усёю Пасхальнаю містэрыяй.

Сучасны свет, хоча ён таго альбо не, імкнецца да Бога. Такая прырода і таямніца часу, такая гісторыя чалавека, які належыць да Бога. Бог шчодра пасеяў у сэрцы чалавека кветкі дабрыні і надзеі, а яны, як парасткі, цягнуліся заўсёды да сонейка ... да Бога. Кроплямі Божай крыві і Божага святла набрыняла зямля нашай штодзённасці, а ходзячы па ёй, чалавек вучыўся заўсёды знаходзіць дарогу да Бога. Таму час пакуты і посту – гэта ўпарадкаванне любові, выцягванне з чалавека глыбінных пластоў дабра, час перамены яго сэрца.

Такім чынам, гэты перыяд дапамагае спазнаць вартасць смерці і змёртвыхпаўстання, дапамагае глядзець на жыццё чалавека ў перспектыве крыжа. Чалавек, які бярэ на сябе крыж, бяре адначасова і тую любоў, якая сплывае з крыжа на гэтую грэшную зямлю.

Таму за гэты час многае ў нас павінна памерці і многае павінна нарадзіцца, асабліва тады, калі мы зможам дакрануцца да «Святла Хрыста» – пасхала, які сімвалізуе ўваскрослага Хрыста, і хрысцільнай вады, якой будуць аднаўляцца прысягі сакрамэнту хросту і якой будзе адбывацца акрапленне грэшнікаў.

Хрыстос прадказаў Сваю Смерць і Сваё Змёртвыхпаўстанне. Але ці паверылі Яму нават Яго вучні, калі гэтакога ніколі не было, калі гэтага ніколі не бачылі?

Але Той, Каго ўкрыжавалі, у Пасхальную ноч змёртвыхпаўстаў.

Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! - гэтая вялікая радасць будзе гучаць у Пасхальнае свята, таму што і мы змёртвыхпаўстанем, асабліва тыя, хто ўсім сэрцам паверыў у Хрыста – нашага Збаўцу.

Нашая вялікая вера ў Хрыста – гэта тая самая каралеўская дарога, якою ішоў Хрыстус, каб перамяніць чалавека ў жывое, непагаснае полымя любові; гэта дарога, якая вядзе хрысціянаў да змёртвыхпаўстання; гэта змёртвыхпаўстанне любові, якое ўжо не памірае; гэта штодзённая логіка крыжа і сэнс змёртвыхпаўстання.

Жадаю ўсім вам, каб свята Уваскрашэння Пана стала той духоўнай крынічкай абнаўлення кожнага з нас, каб было праменьчыкам у кожнай сям’і і для кожнага з нас асабіста, каб было святлом для ўсёй нашай дыяцэзіі і для ўсёй нашай Бацькаўшчыны.

У духу гэтага Велікоднага віншавання прыміце маю малітву і пастырскае благаслаўленне.

Біскуп Уладзіслаў Блін
Віцебск, Вялікдзень, 2004 г.
Адноўлена 13.07.2009 13:46
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Пастырскія лісты біскупаў

03.05 06:19Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Дзень малітваў аб пакліканнях
17.09 14:52Прывітальны ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча да арганізатараў і ўдзельнікаў ХІІ Нацыянальнага турніру па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ
02.07 00:27Прывітальнае слова Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа д-ра Габара Пінтэра, тытулярнага біскупа Вэлебусдо, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
04.04 18:05Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб зборы ахвяраванняў для жыхароў Украіны
25.03 12:39Велікоднае пасланне біскупа Алега Буткевіча
25.03 00:31 Пажаданні біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB на Вялікдзень 2016 г.
25.03 00:00Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана 2016 г.
24.03 13:21Віншаванні біскупа Антонія Дзям’янкі на Вялікдзень 2016 г.
21.03 18:02Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2016 г.
02.02 11:00Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды святкавання 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі