Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Віншаванне з Божым Нараджэннем ад біскупа Алега Буткевіча |
23.12.2014 14:23 |
Шаноўныя суайчыннікі, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Божае Нараджэнне — гэта свята, якое нясе з сабой цеплыню і спакой, так знаёмыя і блізкія сэрцу кожнага чалавека. Цяжка ўявіць сабе нашу гісторыю і культуру без гэтага Свята. І справа не толькі ў прыгожых абрадах, якія яму спадарожнічаюць. Святло Бэтлеемскай зоркі, якое калісьці апраменіла адну са шматлікіх тагачасных стаенак, і сёння хоча данесці нам тую самую Навіну. Бог не пакінуў свой народ, Ён прыйшоў, каб застацца і быць «Богам-з-намі». А гэта сапраўды ўжо шмат: ведаць, што ты ніколі не застанешся адзін, што жыццё тваё заўсёды мае сэнс, што пакінуты, хворы ці састарэлы — ты Камусьці патрэбны. І што твае праблемы — гэта ўжо не твае, а Таго, Хто прыйшоў, каб аддаць за цябе сваё жыццё. Трэба толькі ў гэта паверыць. І калі знойдзецца Божаму Слову месца ў сэрцы чалавека, як калісьці ў бэтлеемскай стаенцы, тады будуць у нас трывалыя сем’і, цвярозыя бацькі, сумленныя кіраўнікі, самаадданыя настаўнікі, адказныя ўрачы, а ў свеце не будзе больш войнаў і голаду.
|
Адноўлена 30.12.2014 16:40 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.