Паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча аб прызначэнні новага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі |
09.06.2015 14:39 |
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Прагну праінфармаваць з вялікай радасцю, што 9 чэрвеня гг. Святы Айцец Францішак менаваў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі салезіяніна кс. Аляксандра Яшэўскага, сына нашай гродзенскай зямлі.
Новы біскуп намінат нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у Смаргоні, дзе таксама ў 2000 годзе прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Гэта вялікае адрозненне і гонар для нашай дыяцэзіі, бо гэта ўжо чарговы біскуп, які паходзіць з Гродзеншчыны.
Дзякуем Святому Айцу Францішку за тое, што пасылае нам яшчэ аднаго біскупа, які будзе служыць асабліва на Магілёўшчыне, дзе быў так патрэбны пастыр.
Заахвочваю ўжо сёння да малітвы за біскупа наміната Аляксандра, каб мог як найлепш падрыхтавацца да прыняцця біскупскага пасвячэння. Адначасова запрашаю да ўдзелу ў гэтых урачыстасцях, якія адбудуцца 27 чэрвеня гг. у 10.00 у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
З прывітаннямі ў Хрысце Пану, + Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі
PS. Шаноўных святароў прашу перадаць змест гэтага паведамлення ў найбліжэйшую нядзелю, 14 чэрвеня, падчас парафіяльных аб’яваў на кожнай святой Імшы і заахвоціць да малітвы ў інтэнцыі біскупа наміната.
|
Адноўлена 10.06.2015 16:04 |