Дэкрэт аб устанаўленні стацыйных касцёлаў у Пінскай дыяцэзіі з нагоды Юбілею Міласэрнасці |
08.12.2015 17:48 |
Папа Францішак у лісце на тэму Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці напісаў: „Каб перажыць і атрымаць адпуст, вернікі павінны здзейсніць кароткую пілігрымку да Святых Дзвярэй, адчыненых у кожнай катэдры і ў касцёлах, вызначаных біскупам дыяцэзіі, а таксама ў чатырох Папскіх базыліках у Рыме, што будзе з’яўляцца знакам сапраўднага навяртання. Адначасова даю распараджэнне, каб у санктуарыях, дзе будуць адкрыты Дзверы Міласэрнасці, і ў касцёлах, традыцыйна прызначаных юбілейнымі, была магчымасць атрымання адпусту. Важна, каб гэты момант быў звязаны з сакрамэнтам пакаяння і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем над міласэрнасцю. Неабходна, каб гэтыя ўрачыстасці суправаджаліся вызнаннем веры і малітвай за мяне, а таксама ў інтэнцыях, якія я нашу ў сваім сэрцы для дабра Касцёла і ўсяго свету”. 8 снежня 2015 г. распачынаецца абвешчаны Святым Айцом Францішкам Год Міласэрнасці. З гэтай нагоды ўсе спаведнікі атрымалі ўладу ўдзяляць адпушчэнне грахоў асобам, вінаватым у граху аборту. Святы Айцец таксама прадаставіў поўны адпуст пры звычайных умовах (сакрамэнтальная споведзь, Святая Камунія і малітва ў інтэнцыях Папы) усім вернікам, якія падчас Года Міласэрнасці здзейсняць пілігрымку да Святых Дзвярэй, адчыненых у чатырох асноўных базыліках Рыма, а таксама да катэдры і касцёлаў, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам.
+ Антоні Дзям’янка Біскуп Пінскі |
Адноўлена 09.12.2015 11:58 |