Віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Божаe Нараджэннe і Новы 2016 год |
23.12.2015 15:54 |
Умілаваныя ў Хрысце Пану! Сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння і Новым 2016 годам. Па волі Святога Айца Францішка надыходзячы год будзем перажываць як Юбілейны Год Міласэрнасці пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец». Юбілейная праграма года Міласэрнасці дае магчымасць кожнаму верніку па-новаму адчуць на сабе позірк Міласэрнага Айца, які клапоціцца аб кожным чалавеку на зямлі, каб ён меў добрую фізічную і духоўную форму. Духоўнае ўзбагачэнне ў нашай дыяцэзіі будзе адбывацца ў 7 юбілейных святынях: катэдральным касцёле ў Пінску, касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі, касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах, касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе, санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне, санктуарыі святога Андрэя Баболі ў Іванаве (Палескім). У гэтых святынях (стацыйных касцёлах) вернікі з пералічаных мясцовасцяў і з суседніх парафій, а таксама пілігрымы могуць атрымаць дары і ласкі праз паслугу святароў. Заахвочваю кожнага з вас, вашых родных і блізкіх карыстацца тымі ласкамі, якія нам так неабходны тут, на зямлі, каб трапіць у абдымкі Міласэрнага Айца ў вечнасці. |
Адноўлена 22.12.2015 18:39 |