Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2015 г. |
23.12.2015 15:49 |
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, Хрысціянскі свет уваходзіць у святкаванне Вялікай Падзеі — Нараджэння Божага Сына. Падзея, якая перакрочвае межы часу, і мы не толькі ўспамінаем Нараджэнне Хрыста — мы зноў і зноў сустракаем з’яўленне Бога ў гэтым свеце. Такой ёсць наша вера. Вера ў Бога, няспынна прысутнага сярод нас — сёння ўжо не ў выглядзе чалавека, але які дзякуючы таму, што калісьці нарадзіўся як Чалавек, прагне заставацца з намі і ў нас. Мы — Яго Святыня. Нашае цела — Ягоны Храм, а душа — Яго Уласнасць. Ці памятаем мы пра гэта сёння, калі столькі клопатаў паглынае наш час, а страх і непакой перапаўняюць душу? Ці, стукаючыся сёння ў нашае сэрца праз сумленне, Божы Сын можа разлічваць на прынамсі невялікі куток з зімнай падлогай, як у той бэтлеемскай стайні? Ці для нас гэта неабыякава? І няхай не будзе для нас перашкодай той факт, што нашае сэрца яшчэ не такое чыстае і ўтульнае. Хрыстус не прыйшоў, каб судзіць ці абвінавачваць нас. Ён прыйшоў ратаваць. Нам трэба толькі паверыць у Яго бязмежную Міласэрнасць, у Яго вялікую Любоў, дзякуючы якой яшчэ існуе гэты свет. Гэта вельмі важна. |
Адноўлена 23.12.2015 17:14 |