Cвятыя Пантыян, Папа, і Гіпаліт, святар, мучанікі |
Падчас пераследу хрысціянаў пры цэзары Максіміну Траку абодва былі сасланыя на Сардынію, дзе ў 235 г. адмовіліся ад пасаду святога Пятра, каб такім чынам пакласці канец расколу і даць магчымасць абраць новага Папу. Абодва памерлі ад цяжкай працы ў каменяломнях у 236 г. і таму ўшаноўваюцца Касцёлам як мучанікі. Гіпаліт, які лічыцца адным з лепшых грэцкіх пісьменнікаў Касцёла свайго часу, з’яўляецца аўтарам каментараў да Святога Пісання, трактатаў пра ерасі і пра антыхрыста, а таксама кананічна-літургічнага зборніка «Апостальская традыцыя». Успамін: 13 жніўня |
Адноўлена 13.08.2016 00:30 |