Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Томас Мор, мучанік

Томас Мор быў вядомым ва ўсёй Еўропе гуманістам.

Ён нарадзіўся ў Лондане 7 лютага 1478 года ў багатай мяшчанскай сям’і, вывучаў гуманітарныя навукі ў Оксфардзе, але бацька намовіў яго вывучаць права. Томас Мор быў добрым адвакатам, а потым паслом у парламенце. Чатыры гады прабыў у законе картузаў, але зразумеў, што гэта не яго дарога, і стварыў сям’ю. З 1510 года быў суддзёй.

У 1521 годзе кароль Генрых VIII надаў Томасу Мору шляхецкую годнасць і зрабіў яго канцлерам. Калі кароль назваў сябе кіраўніком Касцёла ў Англіі, Томас Мор выказаў сваё незадавальненне і адмовіўся ад гэтай функцыі. Ён не прыняў удзел у цырымоніі шлюбу караля з Аннай Балейн і не прысягнуў каралю, як кіраўніку Касцёла, застаючыся верным Рымскаму Папу. Яго прызналі здрайнікам і арыштавалі ў 1535 годзе.

Апошнія хвіліны жыцця Томас Мор правёў у вязніцы Таўэр. Перад выкананнем прысуду на эшафоце ён прамовіў такія словы: «Калі я займаў пасаду канцлера, ты, кароль, прасіў мяне, каб я найперш слухаў Бога, а потым цябе, сёння я гіну за тое, што я найперш слухаў Бога, а потым цябе…»

Томас Мор быў кананізаваны папам Піем XI у 1935 годзе і лічыцца заступнікам палітыкаў, а таксама ўсіх тых, хто выконвае абавязкі перад грамадствам.

Успамін: 22 чэрвеня
Паводле deon.pl, (LB)

Разважанні пра святога можна пачытаць таксама тут >>>

Адноўлена 13.06.2013 15:47
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.