Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Кірыл Александрыйскі, біскуп і доктар Касцёла |
Нарадзіўся напрыканцы IV ст. у Александрыі Егіпецкай. У 412 г. стаў Александрыйскім Патрыярхам, змяніўшы на гэтай пасадзе свайго дзядзьку Тэафіла. З’яўляецца адным з найбольш значных пісьменнікаў Касцёла, аўтарам трактатаў пра Святое Пісанне і Святую Тройцу. У сваіх шматлікіх творах, а таксама ў прамовах на сходах духавенства і падчас Эфескага Сабору (431 г.) Кірыл выступаў супраць арыянскай і нестарыянскай ерасяў і адстойваў адзінства боскай і чалавечай натуры ў Хрысце. Памёр 27 чэрвеня 444 г. у Александрыі.
Успамін: 27 чэрвеня
|
Адноўлена 15.07.2009 17:43 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.