Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пётр Хрызалог, біскуп і доктар Касцёла
Святы Пётр Хрызалог, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 380 г. на поўначы Італіі, каля 430 г. стаў біскупам Равэны. Ён узняў статус мясцовай дыяцэзіі да мітраполіі і такім чынам паспрыяў далейшаму росквіту горада. Пётр, блізкі сябра Папы Льва Вялікага, разам з ім дзейсна змагаўся з тагачаснымі ерасямі. Ён быў надзвычай красамоўным прапаведнікам, за што і быў названы Хрызалогам — тым, хто гаворыць залатыя словы. У яго прамовах глыбіня і эрудыцыя спалучаліся з прастатою выказвання і сілаю пераканання. Памёр 4 снежня 450 г. Праз заступніцтва святога Пятра Хрызалога просяць паратунку ад ліхаманкі і шаленства.

Успамін: 30 ліпеня
Адноўлена 15.07.2009 17:43
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.