Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Герасім, пустэльнік |
![]() Паданне апавядае, што пастаянным сябрам святога быў леў, якога Герасім аднойчы сустрэў у пустыні з параненаю лапаю і вылечыў яго. З таго часу леў хадзіў за старцам, як вучань, і манахі, здзіўляючыся яго розуму і пакоры, далі яму мянушку Ярдан. Герасім памёр верагодна 5 сакавіка 475 г. На абразах яго часцей за ўсё выяўляюць разам са львом, які не перажыў смерці старца і памёр на яго магіле. Успамін: 5 сакавіка |
Адноўлена 15.07.2009 17:41 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.