Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святая Анжэла Мэрычы, панна |
![]() У 1535 г Анжэла Мэрычы заснавала таварыства святой Уршулі і стала першай настаяцельніцай распаўсюджанага ў наш час закону уршулянак, які з’яўляецца ўзорам рэлігійнага жыцця ў жаночай супольнасці і вядомы сваёй выхаваўчай дзейнасцю. Анжэла вяла вельмі аскетычнае жыццё і пры гэтым была цудоўнай дарадчыцай і педагогам. Памерла 27 студзеня 1540 г. у Брэшыі (Італія), дзе была пахавана ў касцёле, які сёння названы яе імем. Святая Анжэла Мэрычы належыць да ліку найбольшых рэфарматараў свайго часу. Успамін: 27 студзеня |
Адноўлена 15.07.2009 17:41 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.