Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Благаслаўлёны Алаізій Стэпінац, біскуп і мучанік |
![]() У 1930 г. у Рыме Алаізій атрымаў ступень доктара філасофіі і тэалогіі і прыняў святарскае пасвячэнне. Вярнуўшыся ў Заграб, стаў супрацоўнікам мясцовага арцыбіскупа і пасля смерці папярэдніка ў 1937 г. заняў яго месца. Падчас фашысцкай дыктатуры ў Харватыі выступаў супраць тэрору і дапамагаў ратаваць сербаў і габрэяў ад этнічных чыстак. Пасля ўсталявання ў Югаславіі прасавецкага рэжыму арцыбіскуп Стэпінац супрацьстаяў пераследу Касцёла новымі ўладамі і жорстка іх крытыкаваў. У 1946 г. ён быў арыштаваны і асуджаны на 16 гадоў зняволення. Праз пяць гадоў, праведзеных у вязніцы, Алаізій Стэпінац быў пераведзены пад хатні арышт. У 1953 г. нязломны арцыбіскуп быў менаваны кардыналам, аднак так і не змог прыняць з рук Папы кардынальскага берэту. 10 лютага 1960 г. ён памёр у зняволенні ад хваробаў, атрыманых у вязніцы. Святы Айцец Ян Павел ІІ сказаў пра гераічнага Заграбскага арцыбіскупа: «Ён супрацьстаяў пакутам, каб не здрадзіць уласнаму сумленню і слову, дадзенаму Хрысту і Касцёлу». Успамін: 10 лютага |
Адноўлена 15.07.2009 17:40 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.