Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Хуан Дыега (Куаўтлатацын) |
![]() Падчас апошняй сустрэчы Хуана Дыега з Багародзіцай, якая адбылася 12 снежня 1531 г., на яго плашчы засталася выява Яе аблічча. На месцы цудоўнага аб’яўлення, якое біскуп, атрымаўшы пераканаўчыя доказы, прызнаў сапраўдным, Хуан Дыега пабудаваў капліцу і правёў пры ёй рэшту свайго жыцця, спаўняючы сціплую паслугу сакрыстыяніна. Пабожны індзеец памёр у 1548 г. ва ўзросце 74 гадоў. Святы Хуан Дыега з’яўляецца заснавальнікам славутага санктуарыя Маці Божай Гвадэлупскай і пасланцом Яе аб’яўлення. Успамін: 9 снежня |
Адноўлена 15.07.2009 17:40 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.