Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| Святы Дамас, Папа | 
|  Нарадзіўся каля 305 г. у Рыме (па іншых звестках — у Іспаніі). Служыў дыяканам у Папы Ліберыя, пасля смерці якога быў абраны яго наступнікам і заняў Пасад святога Пятра. Часы пантыфікату Дамаса азмрочыліся неабходнасцю супрацьстаяць двум антыпапам, якіх абвясцілі праціўнікі законнага Папы. Акрамя таго, Дамас паслядоўна змагаўся з ерасямі і клапаціўся пра належны маральны ўзровень духавенства. Ён наказаў змясціць на месцах пахавання мучанікаў адпаведныя надпісы (частка з іх была выканана ў вершаванай форме), а таксама даў распараджэнне свайму сакратару святому Гераніму нанава перакласці Святое Пісанне. Гэты пераклад, які атрымаў назву Вульгата, не страціў актуальнасці да сённяшняга дня. Папа Дамас памёр у Рыме 11 снежня 384 г. Яго рэліквіі лічыліся страчанымі, але ў XVII ст. іх удалося знайсці ў адным з рымскіх касцёлаў. Заступніцтва святога Дамаса просяць ад гарачкі. Успамін: 11 снежня | 
| Адноўлена 05.10.2009 17:45 | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					











 для друку
 для друку