Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Альбэрт Вялікі, біскуп і доктар Касцёла |
![]() У 1260 г. Альбэрт стаў біскупам Рэгенсбурга, але праз два гады адмовіўся ад пасады, пасля чаго Папа даручыў яму абвяшчаць крыжовы паход сярод нямецкамоўных народаў. Апошнія дзесяць гадоў свайго жыцця Альбэрт правёў у Кёльне, дзе памёр 15 лістапада 1280 г. і быў пахаваны ў мясцовым дамініканскім касцёле. Яго рэліквіі хутка сталі прыцягваць шматлікіх пілігрымаў і цяпер знаходзяцца ў кёльнскім касцёле св. Андрэя. Св. Альбэрт Вялікі, адзін з найвялікшых навукоўцаў, тэолагаў і філосафаў Сярэднявечча, быў абвешчаны доктарам Касцёла і за свае вялікія веды, у тым ліку ў галіне прыродазнаўчых навукаў, атрымаў тытул Doctor universalis — усеагульны доктар. З’яўляецца апекуном тэолагаў, філосафаў, прыродазнаўцаў і студэнтаў. Успамін: 15 лістапада |
Адноўлена 15.07.2009 17:39 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.