Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святая Маргарыта Шатландская |
![]() Яна апекавалася касцёламі і духавенствам, падтрымлівала дзейнасць кляштараў і хрысціянскіх школаў, заснавала велічнае бэнэдыктынскае абацтва. Яна была добраю маці для беднякоў і паўсюль адстойвала справядлівасць. Сваіх 6 сыноў і 2 дачок Маргарыта выхавала сапраўднымі хрысціянамі. Яна памерла 16 лістапада 1093 г. у Эдынбургу і была пахавана ў заснаваным ёю абацтве. У часы рэфармацыі рэліквіі яе і мужа былі перавезены ў Іспанію, але і сёння ў пераважна пратэстанцкай Шатландыі папулярнасць святой застаецца вельмі вялікай. Успамін: 16 лістапада |
Адноўлена 15.07.2009 17:38 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.