Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Бруна, святар |
![]() Яго былы вучань, біскуп Гуга з Грэнобля, падараваў яму некрануты кавалак зямлі на поўначы ад Грэнобля, які называўся Шартрэз (лац. Картузія). Там Бруна разам з шасцю паплечнікамі ўтварыў пустэльню — Вялікую Картузію, — якая першапачаткова складалася з адной капліцы і паасобных келляў. Гэта стала пачаткам новага ордэна — картузаў, які быў зацверджаны праз паўстагоддзе. У 1089 г. Бруна стаў дарадчыкам Папы Урбана ІІ, які таксама калісьці быў яго вучнем, але праз два гады Бруна пакінуў Ватыкан і заснаваў яшчэ дзве пустэльні-картузіі на поўдні Італіі, дзе і памёр у 1101 г. Успамін: 6 кастрычніка |
Адноўлена 15.07.2009 17:38 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.