Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Робэрт Бэлярмін, біскуп і доктар Касцёла |
![]() Папа Грыгорый ХІІІ паклікаў Робэрта ў Рым, дзе даручыў яму кафедру палемічнай тэалогіі ў Рымскім калегіуме (сёння — сусветна вядомы Папскі універсітэт «Грыгарыянум»). На падставе яго лекцый, якія мелі вялікі поспех і незвычайную папулярнасць, была створана самая вядомая праца Робэрта Бэлярміна «Дыспуты пра спрэчныя пытанні каталіцкай веры», якая займае пачэснае месца ў тэалагічнай спадчыне Касцёла. Створаны ім «Малы катэхізіс для народа» быў перакладзены на 60 моваў свету і да гэтага часу выкарыстоўваецца ў Італіі. Робэрт Бэлярмін займаў розныя высокія пасады ў Касцёле і быў прызначаны кардыналам і арцыбіскупам Капуі. Ён дбаў не толькі пра рэлігійнае жыццё даручанага яму мясцовага Касцёла, але таксама актыўна займаўся сацыяльнай дзейнасцю. Сярод сяброў вучонага езуіта былі святыя Францішак Сальскі, Філіп Нэры і Алаізій Ганзага. Робэрт Бэлярмін, які апошнія гады свайго жыцця прысвяціў выключна навуковай і палемічнай дзейнасці ў служэнні Рымскім Пантыфікам, памёр у Рыме 17 верасня 1621 г. Яго рэліквіі знаходзяцца ў рымскім касцёле св. Ігнацыя. Успамін: 17 верасня |
Адноўлена 15.07.2009 17:37 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.