Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Януарый, біскуп і мучанік |
![]() Рэліквіі святога Януарыя спачываюць у неапалітанскай катэдры, куды прыбывае вялікая колькасць пілігрымаў. Штогод адбываецца так званы «цуд крыві святога Януарыя»: у галоўныя святы на яго ўшанаванне — 19 верасня і ў суботу перад першай нядзеляй мая — яго кроў, што захоўваецца ў дзвюх шкляных ампулках, становіцца вадкаю, калі ампулкі падносяць да галавы святога. Нягледзячы на шматлікія доследы і экспертызы, да сённяшняга дня гэты цуд застаецца невытлумачальным. Лічыцца, што спазненне цуду прадказвае няшчасці Неапалю і яго жыхарам. Святы Януарый з’яўляецца апекуном Неапаля і ахоўвае ад вывяржэннў вулканаў, якія часта здараюцца ў гэтай мясцовасці. Успамін: 19 верасня |
Адноўлена 15.07.2009 17:36 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.