Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Вацлаў, мучанік |
![]() ![]() Ён усімі сваімі сіламі падтрымліваў хрысціянства, і дзякуючы яго намаганням Касцёл у Чэхіі далучыўся да Рыма. Вацлаў, які пабудаваў у Празе велічную катэдру святога Віта, вызначаўся глыбокаю пабожнасцю і вёў аскетычны лад жыцця, дзякучы чаму стаў вялікім прыкладам для сваіх падданых. 28 верасня 929 г. малодшы брат Вацлава Баляслаў, выхаваны маці ў паганстве, жадаючы захапіць пасад, забіў Вацлава, калі той выходзіў з касцёла. Рэліквіі святога Вацлава — апекуна Чэхіі — спачываюць у пражскай катэдры св. Віта і прыцягваюць вялікую колькасць пілігрымаў. Успамін: 28 верасня |
Адноўлена 15.07.2009 17:36 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.