Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святая Рыта з Касіі, законніца |
![]() Застаўшыся самотнай, Рыта хацела ўступіць у кляштар аўгустыянак-эрэмітак у Касіі, але доўгі час яе не прымалі. Далучыўшыся нарэшце да гэтай супольнасці, яна вяла вельмі аскетычнае жыццё, напоўненае пакаяннем і духоўнай любоўю да Укрыжаванага Збаўцы. Яна мела шмат містычных аб’яўленняў і падчас аднаго з іх атрымала стыгматы цярнёвай кароны. Легенда гаворыць, што, будучы ўжо невылечна хворай, Рыта папрасіла прынесці ёй ружу, і, нягледзячы на тое, што гэта быў марозны зімовы дзень, у садзе для яе заквітнеў цэлы ружавы куст. У памяць пра гэта ў дзень яе ўспаміну 22 мая ў Італіі асвячаюцца «ружы святой Рыты». Пасля смерці яе цела не было кранута раскладам. Яно спачывае ў шкляной рацы ў касцёле ў Касіі, асвечаным у яе гонар, і туды прыходзіць вялікая колькасць пілігрымаў. Святая Рыта дапамагае ў безнадзейных сітуацыях, у тым ліку падчас экзаменаў, і абараняе ад воспы. Успамін: 22 мая |
Адноўлена 15.07.2009 17:34 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.