Святы Пётр Канізій, святар і доктар Касцёла |
Падчас Трыдэнцкага Сабору (1545 – 1563 гг.) Пётр быў папскім тэолагам. Ён тройчы адмаўляўся стаць біскупам і ў той жа час браў удзел у прыняцці найбольш важных рашэнняў у кіраванні Касцёлам. Сярод шматлікіх кніг, ім напісаных, найбольш папулярным стаў «Катэхізіс» для дзяцей, вучняў і студэнтаў, які яшчэ пры жыцці аўтара быў перакладзены на дванаццаць моваў і меў больш за дзвесце выданняў. Апошнім месцам працы Пятра Канізія стаў Фрыбург (Швейцарыя), дзе ён заснаваў езуіцкі калегіум св. Міхала і дзе памёр 21 снежня 1597 г. |
Адноўлена 15.07.2009 17:30 |