Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Леў Вялікі, папа і доктар Касцёла |
![]() Існуе паданне пра тое, што Атыла, каб напалохаць Папу, сказаў: «Я — біч Божы». «А я — леў Божы», — адказаў Папа, і правадыр варвараў, які не чакаў такой адвагі, адступіў ад Вечнага Горада. Калі праз тры гады на Рым напалі вандалы, Леў Вялікі не даў ім спаліць горад і знішчыць яго жыхароў, і таму людзі лічылі яго героем і святым. Леў Вялікі памёр у Рыме 10 лістапада 461 г. і першым з Папаў быў пахаваны ў базыліцы святога Пятра. Яго пантыфікат узняў аўтарытэт папства да найвышэйшай ступені. Святы Леў — адзін з нямногіх Папаў, якіх Касцёл ушанаваў эпітэтам «Вялікі». Успамін: 10 лістапада |
Адноўлена 15.07.2009 17:30 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.