Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Марцін Турскі, біскуп |
![]() Святому давялося прайсці праз вялікія цяжкасці, але ён нястомна абвяшчаў Евангелле сярод паганаў. Найбольшай папулярнасцю Марцін карыстаўся сярод простага люду і дзякуючы гэтаму быў выбраны біскупам французскага горада Тура. Ён не пажадаў жыць у біскупскім палацы і пасяліўся ва ўбогай пустэльні непадалёк ад горада. Біскуп Турскі вызначаўся бязмежнай любоўю да ўсіх людзей і, нягледзячы на пераслед з боку нядобразычліўцаў, ніколі нікога не асуджаў. Марцін памёр 8 лістапада 397 г. непадалёк ад Тура падчас аднаго са сваіх шматлікіх душпастырскіх падарожжаў і быў урачыста пахаваны 11 лістапада. Над месцам яго пахавання быў пабудаваны невялікі касцёл, які ў гонар плашча Марціна пачалі называць Capella (адсюль «капліца»). Святы Марцін Турскі — адзін з найбольш шанаваных святых на Захадзе. Яго імкненне паяднаць манаскае жыццё з апостальскім служэннем стала прыкладам для ўсяго заходняга манаства. Святы Марцін з’яўляецца апекуном вайскоўцаў, краўцоў, бедных і жабракоў, а таксама хатняй жывёлы, асабліва коней і гусей. На свята ў яго гонар у многіх краінах гатуюць традыцыйнага гусака. Успамін: 11 лістапада |
Адноўлена 15.07.2009 17:30 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.