Святая Тэрэза ад Езуса, панна і доктар Касцёла |
Тэрэза нарадзілася 28 сакавіка 1515 г. у Авіле (Іспанія). Пасля смерці маці яна выхоўвалася ў сясцёр аўгустынак і пад уплывам «Лістоў» св. Гераніма ва ўзросце 20 гадоў сама ўступіла ў кармэліцкі кляштар у Авіле. Пасля складання манаскіх шлюбаў Тэрэза цяжка захварэла і нават была часткова паралізаваная. У той жа час у яе з’яўляюцца містычныя бачанні. Дзякуючы гэтым незвычайным духоўным перажыванням Тэрэза ад Езуса вырашыла імкнуцца да абсалютнай дасканаласці. Паколькі нават жыццё ў яе кляштары здавалася ёй недастаткова аскетычным, у 1562 г. святая заснавала ў Авіле першы рэфармаваны кармэліцкі кляштар, у якім значна больш увагі прысвячалася малітве, самотнасці, суровай аскезе. Праз шэсць гадоў заахвочаны яе прыкладам святы Ян ад Крыжа рэфармаваў мужчынскую галіну ордэна, даючы пачатак босым кармэлітам. За сваю рэфарматарскую дзейнасць святая Тэрэза ўвесь час цярпела ад нападаў і крытыкі нядобразычліўцаў. |
Адноўлена 27.05.2011 14:33 |